Пасля скандалу ў Беларусі паліцэйскага Банкаўскаса панізілі

Панізілі ў пасадзе ротнага віленскай коннай паліцыі Лаймонаса Банкаўскаса, якога пры загадкавых абставінах затрымалі на мяжы з Беларуссю ў жніўні 2010 года. Па просьбе самога Банкаўскаса 4 студзеня ён быў прызначаны на пасаду галоўнага спецыяліста аддзела па прэвенцыі Віленскага 2-га камісарыята паліцыі. Пра гэта BNS паведаміла прадстаўнік Галоўнага паліцэйскага камісарыята Віленскай акругі.

Банкаўскас быў затрыманы 16 жніўня 2010 года на беларускім памежным пераходзе: у ягонай машыне знайшлі больш за 45 г метамфетаміна. Паліцэйскі на гэта заявіў, што наркотыкі яму падкінулі.