Пасля стральбы ў цэнтры Барысава затрымалі групу хлопцаў і дзяўчат

Стральба прагучала ў цэнтры Барысава. Тры стрэлы былі зробленыя ў паветра з балкона на трэцім паверсе шматпавярховага дома ў дзве гадзіны дня.  На месца здарэння прыехалі дзве групы хуткага рэагавання, якія затрымалі дваіх хлопцаў і іх дзяўчат, якія былі ў стане алкагольнага ап'янення. Усіх іх змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, а знойдзены абрэз незарэгістраванай паляўнічай стрэльбы адправілі на экспертызу.

Як адзначае тэлеканал АНТ, нягледзячы на тое, што ад стральбы ніхто не пацярпеў, за незаконнае захоўванне зброі парушальнікам пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.