Пасля тэлефанавання ў міліцыю мінчанка трапіла ў ізалятар
47-летняя беспрацоўная жыхарка Мінска патэлефанавала на спецлінію "102" і "нагаварыла" сабе крымінальную справу. Як паведамляюць "Беларускія навіны", у міліцэйскім рапарце з гэтай нагоды было пазначана, што яна, "выказваючы відавочную непавагу да грамадства, суправаджаючы нецэнзурнай лаянкай, пагражала ўжываннем гвалту ў адносінах да Прэзідэнта РБ".
Праваахоўчыя органы лёгка вылічылі жанчыну, якая скарысталася хатнім тэлефонам.
Жанчына змешчаная ў Ізалятар часовага ўтрымання. Аддзел дазнання Першамайскага РУУС распачаў крымінальную справу па ч.1 арт. 339 Крымінальнага кодэксу ("Хуліганства"). Рэчыўны доказ - аўдыёзапіс размовы, бо ўсе кантакты па тэлефоне "102" запісваюцца.