Пасля траўмы Хацкевіч можа завершыць кар’еру футбаліста
У апошнім матчы мінскага “Дынама” гуляючы галоўны трэнер Аляксандр Хацкевіч атрымаў сур’ёзную траўму пляча. У свой час былы трэнер таго ж клуба Аляксей Пятрушын, радуючыся забітаму голу, наступіў на пластыкавую фішку агароджы і паламаў нагу. “Еўрапейскае радыё” вырашыла даведацца, ці існуе пэўны злы лёс на ніве трэнерскай працы ў нашай краіне.
Траўма гуляючага трэнера “Дынама” не дазволіць яму займацца футболам у якасці непасрэдна футбаліста некалькі тыдняў. Але ж сам Хацкевіч лічыць, што рэабілітацыйны перыяд дазволіць яму расставіць усе кропкі над “і” ў сваіх адносінах з футболам:
“Будзе час падумаць і паглядзець звонку, а потым прыняць правільнае рашэнне. Каманда не робіцца ні за месяц, ні за два і тым больш ні за год. З аднаго боку, канешне, гэта лепш, калі ты глядзіш на трэніроўкі збоку. Калі ж сам удзельнічаеш у трэніровачным працэсе, то некаторыя моманты не заўважаеш.
Але ж пакуль выбіраць не даводзіцца: нам папросту не хапае народу. На гэты момант не можам заявіць 18 чалавек, бо няма канкурэнцыі ў камандзе. Гэта не вельмі добра. Няхай бы лепш галава балелаз-за таго, што ёсць выбар” .
Яшчэ адзін беларускі трэнер барысаўскага “БАТЭ” Ігар Крыўшэнка патрапіў у лякарню з інфарктам пасля апошняга матча каманды. Прычым “БАТЭ” перамагла ў гэтай гульні з Віцебскам.
Насамрэч кожны трэнер перажывае гульню ці не больш за саміх гульцоў. Тут можна проста ўзгадаць вядома савецкага трэнера Алега Раманцава, які падчас матча не вымаў цыгарэту з рота. Так, трэнер наваполацкага футбольнага клуба “Нафтан” Васіль Зайцаў лічыць, што без эмоцый трэнера не будзе:
“Любы трэнер, калі ён перажывае за сваю справу, то ён будзе выдаваць свае эмоцыі, проста кожны - па-рознаму. Калі яму ўсё роўна, калі ён проста будзе стаяць ці сядзець і думаць аб нечым сваім, то гэта неперспектыўны трэнер. У яго нічога не атрымаецца” .
Напэўна, самы вядомы беларускі футбольны трэнер, настаўнік зборнай нашай краіны па футболе Юры Пунтус увогуле ўяўляе сабе працу трэнера як асноўную ў клубе. На яго думку, напрыклад, толькі на трэнера каманды заўсёды накладваецца ўся адказнасць за гульню. І нават самі футбалісты не настолькі блізка ўспрымаюць перамогі і паразы сваёй каманды, як яе трэнер:
“Праца трэнера, канешне, цікавая, заўсёды на віду, але ж дужа няўдзячная для здароўя самога трэнера. Калі выйграе каманда, прайграе трэнер. Калі каманда апускаецца ці атрымлівае паразу, то ў асноўным, усё кладзецца на плечы і здароўе трэнера. Таму што кіраўніцтва заўсёды мае рацыю.
Футбалісты – у іх скончылась гульня, і скончылася…Бывае, сам матч прайграны, а некаторыя гульцы і нядрэнна адгулялі, таму яны моцна і не расстройваюцца. Тут ізноў жа такі трэнерскія плечы і трэнерскае здароўе” .
Да тэмы, канешне, трэба ўзгадаць і Якава Шапіру – трэнера жодзінскага “Тарпеда”. У 2004 годзе каманда пад яго кіраўніцтвам на апошняй хвіліне забівае гол. Тым самым зраўноўвае свае шанцы на перамогу з мінскім “Дынама”. Якаў Міхайлавіч на радасцях пабег да поля, але не здолеў дабегчы. З раніцы ў лякарні ён памёр у беспрытомным стане…
Сапраўды атрымліваецца, што праца футбольнага трэнера ў Беларусі занадта небяспечная. Прычым, як паказвае практыка, гэта тычыцца ня толькі параз камандаў, але і перамог.
Фота — http://www.dinamo-minsk.com