Пасля ўступлення Літвы ў Шэнген бясплатныя візы застануцца

Пасля далучэння да Шэнгенскай дамовы, якое запланавана на 1 студзеня 2008 года, Літва пакіне бясплатнымі візы для асобных катэгорый грамадзян Беларусі. Аб гэтым паведаміў амбасадар краіны Эдмінас Багдонас. Па яго словах, цяпер літоўская амбасада выдае бясплатныя візы для цэлага спісу катэгорый беларускіх грамадзян, у тым ліку для маладзёнаў да 21 года і пажылых людзей пасля 65 гадоў, а таксама для прадстаўнікоў навукі, культуры і мастацтва, для тых, у каго на тэрыторыі Літвы пахаваныя блізкія сваякі. Плануецца, што гэты ж спіс будзе дзейнічаць і пасля ўступлення Літвы ў Шенген.

БелТА