Пасля забойства былой Міс Венесуэлы арыштавалі Таўстуна Данілу

Нагадаем, целы забітай "Міс Венесуэлы-2004" Монікі Спір і яе мужа знайшлі напярэдадні ў салоне аўтамабіля на абочыне паміж гарадамі Пуэрта-Кабелья і Валенсія. У выніку нападу бандытаў раненні атрымала і пяцігадовая дачка загінулых, якая бачыла, як адбывалася забойства. У Венесуэле сям'я Монікі Спір знаходзілася ў адпачынку, апошнім часам яна пастаянна жыла ў ЗША.



Па словах паліцыянтаў, галоўным доказам, які дапамог выйсці на след меркаваных зламыснікаў, стала лічбавая відэакамера, скрадзеная ў ахвяраў. Вядома, што банда займалася рабункамі аўтамабілістаў на шашы побач з партовым горадам. Паліцыя мяркуе, што ў забойстве ўдзельнічалі 11 чалавек, чацвёра з іх яшчэ знаходзяцца на волі, адзначае РІА "Новости".
 

Фота — AFP