Пасля змены надвор'я медыкі чакаюць усплёску траўматызму
Пасля пацяплення, якое настае ў Беларусі, медыкі чакаюць усплёску траўматызму. Пра гэта заявіў загадчык прыёмнага аддзялення рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра траўматалогіі і артапедыі Сяргей Казаеў. Гэтая медустанова абслугоўвае прыкладна паўмільёна мінчукоў з рознымі відамі траўмаў, а з пашкоджаннямі пазваночніка — усіх жыхароў сталіцы, інфармуе БелаПАН.
Пакуль, па словах Казаева, рэзкага павелічэння ліку траўмаваных не адбылося, нягледзячы на моцныя маразы ў сярэдзіне снежня. Халады наступілі хутка, таму галалёду не ўтварылася, растлумачыў медык.
Прыкладна ў гэта ж час летась тэмпература паветра была прыкладна на нулявой адзнацы, на дарогах — галалёд. Год таму, як паведаміў Казаеў, у РНПЦ штодня паступала траўмаваных у 5-6 разоў больш, чым звычайна. Па яго словах, асноўнымі "зімовымі" траўмамі з'яўляюцца ўдары, расцяжэнні (36-37%), пераломы (22%), траўмы пазваночніка (10%), вывіхі (10,6%), раненні (8%).
Дарэчы, у апошнія 10 гадоў у краіне штогод рэгіструецца больш за 750 тысяч траўмаў і з іх прыкладна 20% — у дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў. Каля 3 тысяч пацярпелых становяцца інвалідамі, а ад 14,4 тысячы да 16,5 тысячы памірае ў выніку атрыманых траўмаў, атручванняў і іншых вонкавых прычынаў.