Пасол Расіі: Перамога Лукашэнкі была чаканая
Перамога Аляксандра Лукашэнкі на выбарах была чаканая, заявіў 23 снежня
на прэс-канферэнцыі ў Мінску пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў. "Мы чакалі больш за 70% галасоў у Лукашэнкі, так яно і здарылася. Нам было ўсё зразумела з самага пачатку", — сказаў Сурыкаў.
Ён падкрэсліў, што ўсё было ясна і беларускай апазіцыі, якая "з самага пачатку рабіла стаўку на Плошчу". "Гэта была спроба жоўтай, аранжавай рэвалюцыі, спроба засвяціцца перад Захадам", — сказаў Сурыкаў.
На яго думку, беларускай апазіцыі трэба вучыцца ствараць і структураваць партыі, каб партыі маглі весці агітацыю сярод выбаршчыкаў не толькі ў год выбараў. "Тады можна якіх-небудзь вынікаў чакаць, — зазначыў пасол. — А паводле нашага назірання, нават у выбарчых участковых камісіях апазіцыйныя кандыдаты, склаўшыся ўсе разам, не здолелі запоўніць 6 тысяч месцаў".
Ён падкрэсліў, што беларускай апазіцыі "трэба вучыцца змагацца і перамагаць у нармальнай канкурэнтнай барацьбе, а не займацца глупствам".