Пасведчанні кандыдатаў у прэзідэнты ўручаць 18 лістапада

Пасведчанні кандыдатам у прэзідэнты будуць уручаць 18 лістапада ў Палацы Рэспублікі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.
Лазавік: “18 лістапада будзе ўручэнне ў Палацы Рэспублікі. У 12 пачатак, быць, вядома, трэба крыху раней”.

Нагадаем, што дакументы на рэгістрацыю ў якасці кандыдатаў у прэзідэнты 11 чалавек: намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў; кіраўнік саюза "За мадэрнізацыю" Алесь Міхалевіч, лідэр грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" Уладзімір Някляеў, намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук, сустаршыня аргкамітэта партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Віталь Рымашэўскі, лідар кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Андрэй Саннікаў, лідар аргкамітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікола Статкевіч, дырэктар фірмы "Трывіум" Дзмітрый Ус, старшыня савета Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Віктар Цярэшчанка, а таксама дзейны прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Таксама здаў дакументы прадпрымальнік з Віцебску Ўладзімір Правальскі. Але Цэнтравыбаркам ужо заявіў, што Правальскі не мае шанцаў, бо не сабраў належную колькасць праўдзівых подпісаў.