Павел Данэйка: Павышэнне коштаў на газ на Беларусі не адаб'ецца
Эканаміст Павел Данэйка скептычна ацаніў заявы расійскага амбаадара Аляксандра Сурыкава наконт павышэння цэн на газ. Нагадаем, на прэс-канферэнцыі 9 чэрвеня сп.Сурыкаў заявіў, што цана на расійскі газ для Беларусі можа вырасці да 200 долараў. П.Данэйка нагадаў, што рост цэнаў на газ рэгулюецца адпаведнымі беларуска-расійскімі дамовамі. Таму, на яго думку, да 200 долараў цэны падняцца проста не могуць. Зрэшты, нават такое павышэнне ніяк не павінна паўплываць на стан беларускай эканомікі.
Данэйка: Прыкладна гэтак сама, як і папярэдняе павышэнне, — асабліва ніяк. Вырасце ціск на валютны курс, трэба будзе рабіць больш актыўныя дзеянні, каб утрымліваць яго. Павысіцца сабекошт прадукцыі крыху... Але гэта ўсё ў памерах, з якімі эканоміка ў стане спраўляцца.