Паводле прысуду ваеннага трыбунала расстраляны дзядзька лідара КНДР
Перад гэтым Чан Сон Тхэка знялі з усіх пасадаў, якія ён займаў у дзяржаве.
Чан Сон Тхэк — дзядзька Кім Чэн Ына, дыктатара Паўночнай Карэі. Ён лічыўся другім чалавекам у КНДР, быў намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта абароны.
Некалькі дзён таму з'явілася афіцыйнае паведамленне, у якім гаварылася: "Чан і яго прыхільнікі здзейснілі крымінальныя злачынствы, якія дзівяць уяўленне, і нанеслі вялізную шкоду нашай партыі і рэвалюцыі". Паплечнікаў расстралялі раней, а Чан Сон Тхэка — у чацвер, паводле рашэння спецыяльнага ваеннага трыбунала.
Яго абвінавацілі ў спробе звяржэння дзяржаўнай улады, дзеля чаго са "шкодных сілаў" ён сфармаваў "групоўку". Аднак эксперты сумняюцца, што змова сапраўды мела месца.
У Паўночнай Карэі на стадыёнах расстралялі 80 чалавек
Фота — AFP