За "злачынствы" звольнілі дзядзьку лідара КНДР, яго паплечнікаў расстралялі

Паведамляецца, што адзін з самых уплывовых дзяржаўных дзеячоў КНДР Чан Сон Тхэк — дзядзька кіраўніка краіны Кім Чэн Ына — пазбаўлены ўсіх пасадаў. Галоўнай з іх была пасада намесніка старшыні Дзяржаўнага камітэта абароны. Якія менавіта "злачынныя дзеянні" ўчыніў Чан Сон Тхэк, застаецца таямніцай, адзначае ВВС.



"Чан і яго прыхільнікі здзейснілі крымінальныя злачынствы, якія дзівяць уяўленне, і нанеслі вялізную шкоду нашай партыі і рэвалюцыі", — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні. Ёсць звесткі, што некаторыя паплечнікі блізкага сваяка лідара КНДР былі пакараныя смерцю.
 

Былую каханку лідара КНДР расстралялі за здымкі ў порнафільме
 

У Паўночнай Карэі на стадыёнах расстралялі 80 чалавек
 

Фота — AFP