Павялічваць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі пакуль не плануюць

Аб гэтым 23 верасня паведаміў начальнік упраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства ЖКГ Эдмунд Грышкевіч. Аднак па словах камунальніка, плаціць беларусам за жыллёва-камунальныя паслугі давядзецца ўсё ж болей — у сувязі з пачаткам ацяпляльнага сезону.  Грышкевіч: "У сярэднім 162,8 тысяч прыйдзецца ў ацяпляльны перыяд заплаціць за двухпакаёвую кватэру плошчай 48 квадратных метраў, у якой пражывае 3 чалавека, за трохпакаёвую - 226 тысяч, аднапакаёвую - 108 тысяч".

Павелічэнне тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі чакаецца ў наступным годзе ў сувязі з ростам коштаў газу для Беларусі.