Пажар на АЗС у Магілёўскім раёне (фота)

Здарэнне адбылося ўдзень 15 студзеня каля вёскі Палынкавічы-1. МАЗ 2010 года выпуску знаходзіўся на стаянцы на тэрыторыі аўтазаправачнай станцыі, у 50 метрах ад раздатачных калонак.



Як інфармуе прэс-служба МНС, узгаранне адбылося ў пярэдняй частцы кабіны грузавіка. За некалькі хвілін агонь патушылі. Кіроўца, ратуючыся з палаючай кабіны, атрымаў апёкі твару і правай рукі, яго шпіталізавалі.



Мяркуецца, што прычынай пажару стала выкарыстанне партатыўнай газавай пліткі ў кабіне аўтамабіля.

Пажар на АЗС пад Пружанамі (фота)
 



Фота — mchs.gov.by