Пажар на шакаладнай фабрыцы ў Мінску

Усё адбылося днём 19 жніўня. С паста аховы кандытарскай фабрыкі ў МНС паступіў сігнал аб пажары ў цэху па абжарцы арэхаў. На месцы здарэння пажарныя высветлілі, што ў аднапавярховым цагляным будынку цэха загарэліся рэшткі арэхаў, якія знаходзіліся ў абжарачным апараце "Конці-303" 1976 выпуску. Плошча пажара склала чатыры квадратныя метры.

Праз 20 хвілін пасля атрымання выкліку полымя затушылі. Рабочыя фабрыкі не пацярпелі. Цяпер ратавальнікі высвятляюць прычыну ўзгарання, разглядаецца версія аб парушэнні тэхналагічнага працэсу, паведамляе БелаПАН.