Пажар на Слонімскай птушкафабрыцы (фота, відэа)
Здарэнне адбылося ўдзень 8 верасня ў гаражах прадпрыемства ў вёсцы Разанаўшчына, якія выкарыстоўваюцца як склад тары.
На месца выязджалі 7 пажарных разлікаў і "хуткая". Узгаранне ўдалося ліквідаваць за паўгадзіны. Агонь знішчыў дах і 72 квадратныя метры перакрыццяў, а таксама 5 тысяч кардонных упаковак для яек. Людзі не пацярпелі.
Як адзначае прэс-служба МНС, прычыну пажару ўстановяць спецыялісты. Мяркуецца, што гэта магла быць няспраўнасць электраправодкі, альбо неасцярожнасць пры курэнні.



Фота, відэа — МНС