Пажар у шматпавярховым жылым доме ў Гродне (фота, відэа)

У пяціпавярховым доме гарэў гаўбец на чацвёртым паверсе. Калі прыехалі выратавальнікі, ён быў цалкам ахоплены агнём. Байцы МНС па аўталесвіцы падняліся на гаўбец і за лічаныя хвіліны патушылі ўзгаранне.



Кватэра аказалася зачыненай і выратавальнікам, каб праверыць, ці ёсць там людзі, давялося ўзламаць дзверы. На шчасце, там нікога не было, інфармуе прэс-служба МНС.



Высветлілася, што 43-гадовы гаспадар кватэры перад сыходам пакінуў на гаўбцы ўключаны вентылятар. Паводле яго словаў, кветкам, якія там раслі, была патрэбная прахалода. Сапсаваны вентылятар і стаў прычынай пажару. Акрамя гаўбца ад узгарання пацярпела і кватэра.



Фота — mchs.gov.by