Pearl Jam выступілі ў падтрымку ахвяр вайны ў Іраку
Амерыканскія рокеры Pearl Jam прынялі ўдзел у працы над саўндтрэкам да дакументальнага фільма «Body of War». Стужка рэжысёраў Філа Донах'ю
і Элен Спіра распавядае пра нейкага Томаса Янга, шарагоўца войска ЗША, які быў
адпраўлены ў Ірак, там быў паранены і спаралізаваны.
Прэм'ера карціны «Body of War» адбылася ў верасні мінулага года на кінафэсце ў Таронта. Убачыўшы фільм, вакаліст Pearl Jam Эдзі Вэдэр вырашыў, што павінен напісаць саўндтрэк да яго.
Адмыслова для фільма гуртом была запісаная кавер-версія песні «Masters of War» Боба Дзілана, а таксама для фільма Вэдэр напісаў кампазіцыю «No More».
Абедзве гэтыя песні будуць прадстаўленыя на плытцы «Body of War: Songs That Inspired an Iraq War Veteran», куды таксама ўвойдуць творы Бруса Спрынгсціна, Ніла Янга, Торы Амос, Public Enemy і іншых вядомых музыкаў. Дыск з'явіцца ў продажы 18 сакавіка, а ўсе прыбыткі будуць накіраваныя ў фонд арганізацыі «Ветэраны Ірака супраць вайны».
Фота: www.rollingstone.com