Пенсіянераў забілі малатком, качаргой і нажом

Пенсіянераў забілі малатком, качаргой і нажом

Некалькі трагічных здарэнняў адбылося ў апошнія дні ў розных рэгіёнах Беларусі. У вёсцы Лоша Астравецкага раёна 43-гадовы беспрацоўны мужчына падчас спрэчкі нажом забіў пенсіянера (1944 года нараджэння). Перад гэтым яны сумесна ўжывалі алкаголь. Падазраванага ў забойстве затрымалі, інфармуе прэс-служба МУС.

У Барысаве 43-гадовая жанчына, падчарка, малатком забіла 60-гадовага мужчыну. Яна нанесла 11 удараў. Здарылася гэта ў кватэры, у якой яны сумесна жылі. Перад гэтым жанчына і мужчына ўжывалі алкаголь. Вядома, што зламысніца нідзе не працавала, яе затрымалі.

У Жыткавічах у сваім доме знайшлі 65-гадовага пенсіянера са слядамі пабояў. Зламысніка затрымалі, ім аказаўся беспрацоўны 49-гадовы мужчына. Спачатку яны распівалі спіртныя напоі, пасля адбылася сварка. Гаспадара дома яго госць збіваў нагамі і качаргой.