Пензенскія пустэльнікі адклалі выхад з-пад зямлі да Тройцы

Пустэльнікі, якія застаюцца ў пячоры ў Пензенскай вобласці, раздумалі пакідаць падземнае сховішча. Верагодна, яны падымуцца на паверхню не раней за свята Тройцы — у сярэдзіне чэрвеня. Пра гэта РІА «Новости» заявіў сын аднаго з лідэраў пустэльнікаў Віталя Недагона Сяргей. Пакінутыя ў пячоры пустэльнікі апошнім часам адмаўляюцца ісці на кантакт з уладай. Нагадаем, раней пустэльнікі абяцалі выйсці на паверхню на Вялікдзень. Аднак ні ў нядзелю, ні ў панядзелак гэтага не адбылося.

Па словах адной з былых пустэльніцаў, у пячоры застаюцца дзевяць чалавек.