Перакусім па-галандску: віно з півам пад бульбу-фры
З ежай галандцы асабліва не выдумляюць — ядуць бульбу з мясам. Але калі прагуляцца з імі па прадуктовай краме, апынецца, што галандцы фанаты разбэшчаных прысмакаў. У такую звычайную краму Еўрарадыё зазірнула разам са студэнтам Ёханам. Ён ветліва пагадзіўся паказаць усё, што лічыцца тыпова галандскай смакатой.
Першае, што мы пабачылі, — гэта вялікі стэлаж з гатовай ежай.
“Шчыра, галандцам няма калі гатаваць, яны заўсёды спяшаюцца — з дому на працу, з працы на сустрэчу, таму пераважна ядуць тое, над чым не трэба варажыць палову дня. А калі яны ўсё ж гатуюць, то вельмі простую ежу — бульба, кавалак мяса, крыху гародніны і ўсё," — патлумачыў Ёхан.
Калі галандцы не знаходзяць часу, каб прыгатаваць нават гэта, яны робяць сэндвічы і пасыпаюць іх... шакаладам.
"Вось гэта спецыяльная шакаладная стружка, якой мы любім пасыпаць усе-усе бутэрброды. Гэта тыпова па-галандску!" — сказаў Ёхан.
Абсыпаныя шакаладам бутэрброды запіваюць ... зноў шакаладам — адмысловым ёгуртавым дэсертам, які мае вельмі смешную назву, — фла.
“Вось, глядзіце: усё гэта — фла, шакаладны ёгурт, змяшаны з... ой, нават не ведаю з чым, але смак атрымліваецца вельмі унікальны!”
Падышоўшы ў піўны аддзел, Еўрарадыё пабачыла куды больш унікальную рэч — піва з віном у адной банцы.
Ёхан адразу пачаў яго расхвальваць: “Гэта суперсмачна! Пакаштуй! Гэта новы галандскі прадукт”.
Добра, але як жа разламаная галава з раніцы пасля такіх грымучых міксаў?
“Гэта ўсё забабоны. На лекцыі па сацыялогіі ў маім універсітэце мы нават мелі дыскусію на гэты конт. Не мае ніякага значэння, п’еш ты піва пасля віна, ці віно пасля піва. Калі віно таннае, галава раніцай будзе балець. Калі якаснае — не будзе. Тое самае з півам”.
Як вы думаеце, што Ёхан прапанаваў да піва? Арэшкі? Чыпсы? Ха-ха!
Салодкае печыва і лакрыцу!
“Вось тут салёная лакрыца, але яе ніхто не любіць. А вось салёна-салодкая. Я думаю, гэтая вам спадабаецца!”
Шчыра? Выключная гадасць, выратаваць рот ад якой дапамагла толькі вялікая порцыя бульбы-фры.
Галандцы, аказалася, яшчэ большыя бульбашы, чым беларусы, бо нават бульбу-фры яны лічаць сваёй нацыянальнай ежай.
“О, так! Мы любім бульбу! Гэта адзін са стэрэатыпаў пра Галандыю, які адпавядае рэчаіснасці,” — сказаў Ёхан.
Яшчэ сваёй нацыянальнай ежай галандцы лічаць бліны. Пасля вандроўкі па гіпермаркеце Ёхан ганарліва завёў нас у блінную, дзе мы пакаштавалі смачныя “трохпавярховыя” блінцы, палітыя салодкім карамельным соўсам.
Вось гэта, нарэшце, была сапраўдная смаката! Будзеце ў Галандыі, абавязкова пакаштуйце
Фота: Міла Котка
Слухай іншыя рэпартажы пра Галандыю і выйграй 2 квіткі ў Амстэрдам: "ТЭЛЕПОРТ У ГАЛАНДЫЮ"