Перамога Дзімы Білана на Еўрабачанні-2008 – фальсіфікацыя?
Перамога расійскага выканаўцы Дзімы Білана на конкурсе Еўрабачанне-2008 у Бялградзе з'яўляецца вынікам фальсіфікацый. З такой заявай выступіў выканаўца абавязкаў кіраўніка Нацыянальнай
тэлерадыёкампаніі Украіны Васіль Ілашчук. Падчас інтэрв'ю газеце
"Украина молодая" ён сказаў, што "ўжо пасля другога паўфіналу
падыходзілі людзі і казалі, каб Украіна рыхтавала Палац спорту і
варэнікі - першае месца расіяніна было для ўсіх шокам".
Маўляў, Ілашчук "не ведае ніводнага чалавека, які б прагаласаваў за Білана".
Ён нават "Тэлефанаваў на Балканы на нацыянальныя каналы. Там праводзілі апытанне на вуліцы пасля абвяшчэння вынікаў, і не было ніводнага чалавека, які б прагаласаваў за Расію. За балы адказваюць камунікацыйныя кампаніі. Ва Украіне таксама вынік быў сфальсіфікаваны".
Акрамя таго, першы віцэ-прэзідэнт украінскай Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Раман Нядзельскі заявіў, што мае намер падаць у суд на расійскі дзяржаўны канал Расія, які па спадарожніку трансляваў конкурс ва Украіне.
Нядзельскі падкрэсліў, што збіраецца патрабаваць пазбаўлення Расіі права на вяшчанне ва Украіне.
У сваю чаргу, украінская спявачка Ані Лорак перакананая, што менавіта яна была фаварыткай Еўрабачання, а цяпер з'яўляецца хоць і неафіцыйнай, але ўсё ж пераможцай, паведамляе УНИАН.
Фота: www.rutv.ru