Перамовы Беларусь - ЕС: увосень будзе новы план супрацоўніцтва

Напачатку восені на разгляд Еўрасаюзу будзе прадстаўлены сумесны план для структурнага дыялогу ЕС з Беларуссю ў палітыцы і эканоміцы. Пра гэта паведаміў журналістам еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыцы добрасуседства Штэфан Фюле пасля перамоваў з міністрам замежных справаў Беларусі Сяргеем Мартынавым. Перамовы прайшлі 9 ліпеня ў Мінску.
Еўракамісар зазначыў, што ў дакуменце — своеасаблівай "дарожнай карце" — будуць замацаваныя абавязальніцтвы Беларусі і ЕС. З яго пачнецца стварэнне дамоўна-прававой базы супрацоўніцтва Беларусі з ЕС.

Сяргей Мартынаў таксама адзначыў актуальнасць задачы стварэння дамоўна-прававой базы паміж Беларуссю і ЕС. Бакі, удакладніў Мартынаў, "вядуць папярэднія размовы" па паглыбленні аб партнёрстве і супрацоўніцтве. "Відавочна, для гэтага нам трэба прайсці пэўны шлях", — дадаў кіраўнік МЗС.

На выніковай прэс-канферэнцыі Штэфан Фюле заявіў, што пры складанні прамежкавага плана рэформ паміж ЕС і Беларуссю будзе ўлічана меркаванне не толькі ўлад, але таксама грамадзянскай супольнасці і апазіцыі Беларусі.

БелаПАН