Першы дзень цэнтралізаванага тэставання прайшоў без сур'ёзных парушэнняў

Першы дзень цэнтралізаванага тэставання прайшоў без сур'ёзных парушэнняў. Пра гэта паведаміў БелаПАН са спасылкай на дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Міністэрства адукацыі Мікалай Фяськова. Нагадаем, 12 чэрвеня абітурыенты здавалі тэст па беларускай мове. На выпрабаванне з'явіліся 68.022 чалавекі. Сёлета на тэст не дайшлі каля 2% зарэгістраваных абітурыентаў (прыкладна 1,3 тыс. чалавек). Гэта значна менш, чым у мінулыя гады, калі гэтая лічба дасягала 10%. З 2008 года за ўдзел у тэставанні ўведзены рэгістрацыйны ўнёсак у 10 тыс. рублёў за кожны прадмет.

Сёння ў Беларусі праходзіць тэставанне па рускай мове. На гэты іспыт зарэгістраваліся больш за 107 тыс. абітурыентаў.