Першы дзень зімы ў Беларусі адзначыўся тэмпературным рэкордам
Першы дзень каляндарнай зімы ў Беларусі адзначыўся тэмпературным рэкордам. Як паведаміў БелаПАН, 1 снежня ў Лельчыцах слупок тэрмометра падняўся да адзнакі +10,4 градуса, у Мазыры — 9,9. Ранейшы рэкорд гэтага дня складаў 9,5 градуса цеплыні і быў зафіксаваны ў 2006 годзе ў Полацку.
У Мінску паветра прагрэлася да 7,3 градусу вышэй за нуль пры рэкордзе 7,5 (усталяваны ў 2006 годзе). Выстаялі рэкорды і ў абласных цэнтрах. Розніца паміж фактычнай тэмпературай і абсалютным максімумам дня склала ад 0,6 градусу ў Гомелі да 3,7 у Гродне, дзе ў аўторак было халадней за ўсё (+5,5 градуса).
Рэкорд дня можа быць пабіты ў Мінску 2 снежня. Чакаецца ад 7 да 9 градусаў цеплыні, у той час як абсалютны максімум складае 8,8 градуса (зафіксаваны ў 1961 годзе).
Абсалютныя тэмпературныя рэкорды апошняга месяца года для Беларусі складаюць +14,5 градуса (зарэгістраваны 5 снежня 1961 года ў Брэсце) і мінус 38,6 градусу (31 снежня 1978 года ў Езярышчы).