Першы сольны канцэрт Юры Дземідовіча ў Мінску перанесены на 21 траўня

Першы сольны канцэрт Юры Дземідовіча ў Мінску перанесены. Замест 26 сакавіка ён пройдзе 21 траўня. Пра гэта агенцтву БелаПАН паведамілі ў арт-аддзеле сталічнага клуба "Графіці", дзе запланаваны выступ "Чароўнага трусіка". Як кажа педагог Юры Ўладзімір Глушакоў, канцэрт перанесены ў сувязі з тым, што па не залежных ад выканаўца прычынах зацягнуўся выхад яго дэбютнага альбома. У "Графіці" мяркуецца канцэртная прэзентацыя першай кружэлкі юнага выканаўцы.

У дэбютны альбом  Дземідовіча, які яшчэ не атрымаў назвы, увойдуць 10 кампазіцый. Сярод іх — знакаміты "Чароўны трусік", з якім выканавец выступаў на дзіцячым "Еўрабачанні-2009", песні "Халестэрын", "Хакей", некалькі класічных твораў, якія ён выконвае разам з ансамблем Camerata, ды інш.

Нагадаем, што на пачатку года юны выканаўца даў невялікі сольны канцэрт у адным з клубаў Масквы.