«Перспектыва» збіраецца пазбавіцца ад Анатоля Шумчанкі?
Савет рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Перспектыва” не выключае, што ў бліжэйшым часе будзе заменены яго кіраўнік Анатоль Шумчанка. Пра гэта паведамляе тэлеканал СТВ. Нагадаем, цяпер ён адбывае 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у
акцыі пратэсту 10 студзеня. Пасля затрымання Шумчанкі і суду над ім
Міністэрства юстыцыі збіралася ініцыяваць ліквідацыю “Перспектывы”, але
пасля адклікала свой пазоў з Вярхоўнага суда.
Савет грамадскага аб’яднання даслаў ліст у Мінюст, у якім адзначае, што кіраўнічыя органы не прымалі рашэння пра ўдзел кіраўніка ў несанкцыянаваным мітынгу і не давалі яму ніякіх паўнамоцтваў у арганізацыі акцыі пратэсту.