Pet Shop Boys сказалі "так" новаму альбому

Ветэраны еўрапейскага электра-попа Pet Shop Boys рыхтуюцца папоўніць сваю дыскаграфію чарговым лонгплэем. 23 сакавіка адбудзецца рэліз новага альбома музыкаў «Yes», які стане 17-й па ліку студыйнай працай знакамітага дуэта. На кружэлку ўвойдзе 11 трэкаў, адзін з якіх – «The Loving Kind» - будзе выпушчаны ў якасці першага сінгла ўжо ў канцы студзеня. Тры песні – «Love etc», «More Than A Dream» і «The Way It Used To Be» - з'яўляюцца сумеснай працай з прадзюсарскім тандэмам Xenomania.

Нагадаем, што апошнім на сёння альбомам Pet Shop Boys з'яўляецца выпушчаны ў 2006-м годзе альбом «Fundmental».

Фота: www.russiansanfran.com