Пінчукі будуць рабіць віно з уласнага вінаграду

Пінскі вінаробчы завод заклаў першы ў краіне прамысловы вінаграднік на 30 га. Сёлета плануюць сабраць 60 тон вінаграда, які пойдзе на вытворчасць сапраўднага віна.  Так што праз некаторы час у продажы з’явіцца пінскае віно ўраджаю 2009 году. Закладка вінаградніку сталася магчымай дзякуючы селекцыйным працам. З’явіліся гатункі, здольныя выжыць у беларускіх умовах і прытым даць прыстойную па якасці сыравіну. Сваю ролю сыгралі таксама змякчэнне клімату і новыя тэхналогіі.