Пінчукоў пераконваюць у неабходнасці школьнай рэформы і будаўніцтва АЭС
У Пінску працуе міжведамасная рабочая група “для выяўлення сацыяльна значных праблем насельніцтва”. Чыноўнікі з міністэрстваў і абласнога выканкаму наведваюць горад і сустракаюцца з працоўнымі калектывамі. На гарадскіх рынках праводзіцца апытанне прадпрымальнікаў наконт працы кантрольных органаў. 30 траўня правядзе прыём гараджан старшыня Нацбанку, прадстаўнік прэзідэнта ў Брэсцкай вобласці Пётр Пракаповіч.
Адначасова прадстаўнікі рабочай групы пераконваюць людзей у неабходнасці будаўніцтва АЭС і новай школьнай рэформы.
Жыхары горада лічаць, што ўлады заварушыліся перад выбарамі, бо простыя людзі незадаволеныя ростам цэнаў, адменай ільготаў і зменамі ў жыцці школьнікаў.
Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск