Пінігін: Прапановы ад Мінкульта наконт Купалаўскага тэатра не было
Міністэрства культуры не прапаноўвала Мікалаю Пінігіну ўзначальваць Купалаўскі тэатр. Пра гэта рэжысёр паведаміў у размове з Еўрарадыё. Мікалай Пінігін: "Я толькі што вярнуўся з Іркуцку. Там быў два месяцы. Я чуў, што Раеўскі на трупе ўнёс такую прапанову, але гэта дзяржаўны тэатр. А вось прапановы з Міністэрства культуры не было”.
Еўрарадыё: "А калі б прапанавалі?"
Мікалай Пінігін: "Гэта гіпатэтычнае пытанне…".
Нагадаем, крызіс у вядучым беларускім тэатры выбухнуў на пачатку кастрычніка, калі акцёр Алег Гарбуз не прыйшоў на рэпетыцыю, спаслаўшыся на хваробу. На яго кіраўніцтва тэатра спрабавала накласці штраф, але іншыя акцёры заступіліся за Гарбуза. Трупа выказала незадаволенасць рэпертуарнай палітыкай тэатра.
Пазней мастацкі кіраўнік Валерый Раеўскі прапанаваў сваю пасаду Мікалаю Пінігіну. Але Міністэрства культуры, магчыма, не задаволіў такі варыянт. У пачатку года Пінігіну прапаноўвалі ўзначаліць Рускі тэатр, але ўмовы рэжысёра тады падаліся чыноўнікам непрымальнымі.