Пінск атакуе скаргамі Арганізацыю Аб'яднаных Нацый
Яшчэ адзін пінскі апазіцыянер накіраваў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека. Канстанцін Чувак, актывіст руху “За свабоду” з Пінску, абскарджвае ў
міжнароднай арганізацыі дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, якія затрымалі
яго летась напярэдадні Дня Волі. Потым была стандартная працэдура, калі
актывіста абвінавацілі ў бруднай лаянцы, а суд, грунтуючыся на
сведчаннях міліцыянтаў, адправіў яго на 3 сутак за краты.
У сваёй заяве Канстанцін Чувак падкрэслівае, што з ім гэта быў не першы выпадак і такім чынам улады вядуць пераслед за палітычныя перакананні. Па словах актывістаў, у Пінску рыхтуецца яшчэ некалькі падобных скаргаў.
У 2007 годзе напярэдадні Дня Волі міліцыянты прэвентыўна затрымалі 4 чалавекі, якія атрымалі розныя тэрміны арышту. Яшчэ сямі пінчукам было настойліва прапанавана не ўдзельнічаць у мітынгах апазіцыі.
Нагадаем, 11 сакавіка сёлета скаргу ў ААН накіраваў кіраўнік пінскай арганізацыі Партыі БНФ Аляксандр Рамановіч.
Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск