Пінск атрымаў свой паштовы сімвал
Упершыню Пінскі раённы вузел паштовай сувязі атрымаў спецыяльны штэмпель для гашэння марак.
На штампе месціцца графічная выява помніка архітэктуры XVII стагоддзя калегіюма езуітаў. Сёння ў ім знаходзіцца Музей Беларускага Палесся.
Таму цяпер з Пінску адрасатам будуць прыходзіць лісты і паштоўкі з выяваю найстарэйшага гарадскога будынка.