Пінск напоўнілі фальшывыя грошы з Расіі

Пінскія міліцыянты называюць складанай абстаноўку, звязаную з фальшываманетніцтвам, піша газета “Палеская праўда”. Асноўныя падставы – вялікая колькасць пінчукоў, якія едуць працаваць ці адпачываць у Расію. Менавіта адтуль прывозяць фальшывыя грошы.  Найбольшы распаўсюд атрымалі фальшывыя купюры наміналам ў 100 долараў ЗША і ў 1000 расійскіх рублёў. З пачатку года ў Пінску зафіксавана 13 фактаў фальшываманетніцтва. У 6 выпадках фальшывымі былі расійскія грошы.