Пінскае трыкатажнае аб’яднанне “Палессе” — на мяжы выжывання
Ад пачатку года трыкатажнае аб'яднанне «Палессе» скараціла вытворчасць прадукцыі на 20%. Каб знізіць выдаткі, інжынерна-тэхнічныя работнікі і працаўнікі дапаможных службаў працуюць 4 разы на тыдзень.
Каб выжыць, прадпрыемства пазбаўляецца ад сацыяльных аб’ектаў. Некалькі год таму гораду былі перададзены дзіцячыя садкі, цяпер гораду аддадуць Дом культуры, санаторый, фізкультурны комплекс.
Тэрмінова ушчыльняецца вытворчасць. Станкі з некалькіх цэхаў перавозяцца ў адзін. Свабодныя плошчы будуць здаваць ў арэнду.
Аддзел збыту пільна шукае новыя рынкі збыту прадукцыі. Калі раней у асноўным прадавалі ў Расію, цяпер спрабуюць прабіцца ў Еўропу. Удар нанесла фірма “Мілавіца”. Для яе на “Палессі” быў утвораны спецыяльны швачны цэх.
Цяпер “Мілавіца” анулявала замову. Цэх закрылі, 160 чалавек мусяць шукаць працу. Кіраўніцтва прадпрыемства пакуль не ідзе на масавыя скарачэння супрацоўнікаў, але за найменшае парушэнне працоўнай дысцыпліны звальняюць.
"Палессе" — горадаўтваральнае прадпрыемства з колькасцю працоўных больш за 4 тысячы чалавек, большасць — жанчыны.