Пінскага мытніка пасадзілі ў турму за хабар у 30 долараў
Да 7 гадоў пазбаўлення волі асуджаны супрацоўнік Пінскай мытні. Ён працаваў у аддзеле мытнага афармлення і двойчы браў хабар за правоз тавару праз мяжу. Мужчыну арыштавалі ў выніку спецыяльнага аператыўнага эксперыменту.
Супрацоўнік міліцыі вывозіў ва Украіну нібыта для продажу рапс. Двойчы
яго прапускалі без уплаты мытных плацяжоў.
Пазней супрацоўнік мытні папрасіў разлічыцца за дапамогу. Спачатку ён атрымаў 10 долараў, другім разам 30 долараў. Размова запісвалася на дыктафон, а пасля з’явіліся аператыўнікі, якія знайшлі ў яго валюту, паведамляе сайт ont.by.