Пінскі аўтобусны парк будзе бясплатна вазіць пенсіянераў

Кіраўніцтва пінскага аўтобуснага парку прыняло рашэнне адзначыць Дзень сталых людзей, які святкуецца 1 кастрычніка. У гэты дзень пінчукі пенсійнага ўзросту бясплатна змогуць ездзіць на гарадскіх аўтобусах і маршрутных таксоўках.