Пінскі аўтобусны парк збірае ў аўтааматараў адпрацаванае машыннае масла
Каб зэканоміць грошы, аўтобусны парк №3 горада Пінска адмовіўся ад мазута і перавёў сваю кацельню на адпрацаванае машыннае масла. Эканомія атрымалася значная - каля 10 мільёнаў рублёў.
Аднак свайго адпрацаванага масла не хапае, таму кіраўніцтва прадпрыемства абвесціла, што ўсім ахвотным аўтааматарам масла ў машыне заменяць бясплатна. У выніку, мясцовыя аўтамайстэрні згубілі істотную крыніцу прыбытку, бо кемлівыя пінчукі мяняюць масла ў аўтапарку.