Пінскі гарвыканкам дазволіў збіраць подпісы побач з прадпрыемствамі

Пінскі гарвыканкам унёс змены ў свае рашэнне аб дазволеных для збору подпісаў месцах. Калі раней збіраць подпісы выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты
нельга было ў адлегласці меней за 50 метраў ад прамысловых прадпрыемстваў, то цяпер ужо можна. Забарона засталася толькі для аб’ектаў забяспячэння бяспекі і жыццядзейнасці насельніцтва, прычым спіс гэтых аб'ектаў не падаецца.

З аднаго боку гэтае рашэнне дае шырэйшыя магчымасці зборшчыкам подпісаў, з іншага, пад тэрмін “аб’ект забяспячэння жыццядзейнасці насельніцтва” падпадае звычайная прадуктовая крама.

Адзначым, што падобнае рашэнне прынялі і брэсцкія ўлады.