Пінскі школьнік задасць пытанне Аляксандру Лукашэнку
Адзінаццацікласнік пінскай школы № 8 паедзе на сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам. Вучань удзельнічаў у акцыі “Пытанне да прэзідэнта”, якую сёлета ладзілі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя. Пінскі вучань пацікавіўся, ці ёсць магчымасць беларусам вучыцца ў Венесуэле? Менавіта гэтае пытанне было прызнана найбольш актуальным і нестандартным. За гэта хлопчыка і адпраўляюць у Мінск да кіраўніка дзяржавы. Усяго ад Брэсцкай вобласці на сустрэчу з Лукашэнкам паедуць 9 пераможцаў гэтага конкурсу.