Пінскі суд спыніў справу ў адносінах да прадпрымальніка А.Васільева

Суд горада Пінска спыніў адміністрацыйную справу ў адносінах да прадпрымальніка Аляксандра Васільева.
Справа спынена з-за таго, што міліцыянты, якія затрымлівалі актывіста, няправільна аформілі пратакол затрымання. Нагадаем, прадпрымальніка затрымалі 10 лютага на Цэнтральным рынку Пінска. Яго абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы.

На судовым паседжанні, якое адбылося на наступны дзень пасля затрымання, Васільеў папрасіў адваката. Для пошуку абаронцы суддзя Мікалай Лешчанка даў прадпрымальніку тэрмін да 15 лютага і вызваліў актывіста з-пад варты пад распіску.

Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск