Пінскі яблычны сок экспартуюць у ЗША

Пінскі вінаробны завод пастаўляе на экспарт канцэнтрат яблычнага сока.
Першыя партыі прадукцыі сёлетняга ураджаю адправіліся ў Аўстрыю і ЗША. Згодна тэхналогіі на прадпрыемстве спачатку ціснуць сок з яблык, а потым выпарваюць з яго ваду. З 10 літраў яблычнага соку атрымліваецца 1 літар канцэнтрату. 

Кіраўніцтва заводу прыняло праграму па зніжэнні выпуску танных “чарнілаў”. На замену ім прыйдуць натуральныя сокі і вінаградныя віны.