Пінскія казіно адмовіліся пераязджаць з цэнтра горада на ўскраіну

Пінскія казіно дапрацуюць да канца года. Такое рашэнне прынялі мясцовыя ўлады. Нагадаем, раней дэпутаты, пад ціскам грамадскай думкі, пастанавілі выселіць усе залы гульнявых аўтаматаў і казіно з цэнтру горада на ўскраіну Пінска.
Гэта павінна было адбыцца яшчэ ў траўні. Аднак, уладальнікі некаторых казіно падалі ў суд на дзеянні ўладаў, а іншыя прадалі свае будынкі.

Такім чынам з дзясятка казіно і залаў гульнявых аўтаматаў, якія месціліся ў гістарычным цэнтры горада, застануцца працаваць толькі 4, ды і тое да канца 2009 года.

А на ўскраіну Пінска, у “гульнявую рэзервацыю” так ніхто і не пераехаў.