Пінскія прадпрымальнікі ў роспачы пасля праверкі МНС
Больш за 50 гандлёвых месцаў давядзецца знесці пінскім прадпрымальнікам на цэнтральным рынку горада. Такі вынік праверкі абласнога ўпраўлення МНС. Падрабязнасці даведаўся наш карэспандэнт Глеб Паўлоўскі:
“Высветлілася, што пры рэканструкцыі рынку гандлёвыя ралеты былі пабудаваныя з парушэннем правілаў супрацьпажарнай бяспекі і мясцовыя пажарнікі не мелі права даваць дазвол на іх эксплуатацыю.
Пінскія падпрымальнікі цяпер у роспачы, бо не ведаюць да каго звяртацца ў гэтай справе. Былы кіраўнік цэнтральнага рынку і яго намеснік сядзяць у следчым ізалятары. Следчыя інкрымінуюць ім менавіта атрыманне хабару за дазвол на пабудову ралетаў. А вось мясцовыя ўлады раяць прадпрымальнікам звяртацца ў суд”.