Пірсінг давёў Дакоту да лякарні

20-гадовую Маргарыту Герасімовіч, больш вядомую як спявачку Дакота, тэрмінова шпіталізавалі ў адну з клінік Мінску. Дзяўчына трапіла ў аддзяленне сківічна-тваравай хірургіі.  Як перадае сайт postironic.org, лекары дыягнаставалі дзяўчыне перыхандрыт. Прычынай хваробы спявачкі стаў пірсінг.

Хутчэй за ўсё, Дакоце давядзецца рабіць аперацыю. Пірсінг дзяўчына зрабіла яшчэ ў 15 гадоў самастойна, дома. Першыя болевыя сімптомы Дакота адчула, калі ўзімку каталася на сноўбордзе, з-за рэзкай змены тэмпературы яе нос чырванеў і пухнуў.

Маргарыта адразу зняла ўпрыгожанне, але потым, беручы ўдзел у "Фабрыцы зорак", ізноў яго апранула. Нядаўна дзяўчына ізноў адчула востры боль. У маскоўскай лякарні ёй паставілі дыягназ. Цяпер артыстка знаходзіцца ў Мінску, тут ёй і будуць рабіць аперацыю.