Пісьменнік Чаргінец: Беларусь паказала сваю самадастатковасць
Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец пракаментаваў магчымасць уводу Еўрасаюзам і ЗША санкцый супраць афіцыйнага Мінска. "У цяперашняй сітуацыі мы павінны праявіць мудрасць, стрыманасць, даць Захаду "скінуць пену", а пасля гэтую пену здзьме вецер. Паўстануць рэальныя пытанні, якія можна вырашаць на ўзаемавыгаднай аснове, з павагай адзін да аднога", — сказаў Чаргінец у інтэрв'ю БЕЛТА.
Паводле яго словаў, Беларусь неаднаразова зазнавала ціск з боку Захаду. "Гэтае становішча не трэба лічыць складаным. Так, нам непрыемна, але казаць пра тое, што гэта прыпыніць далейшае развіццё Беларусі, не варта. Беларусь паказала сваю самадастатковасць, упэўненасць у вырашэнні пытанняў — і эканамічных, і сацыяльных, і абароны правоў чалавека", — упэўнены пісьменнік.