Пісьменнік Тэры Пратчэт выступіў за легалізацыю эўтаназіі
Славуты аўтар фэнтэзі 61-гадовы брытанец Тэры Пратчэт прапануе стварыць адмысловыя трыбуналы, якія б давалі згоду на дапамогу пры самагубстве. Каля 75% брытанцаў падтрымліваюць ідэю, паведамляе ВВС. Тэры Пратчэт прачытаў даклад пад назваю “Пацісні руку смерці”, у якім прапанаваў, што сам першы апрабуе сістэму трыбуналаў. Нядаўна ў яго выявілі невылечную хваробу Альцгаймэра. У “трыбуналах Пратчэта” мелі б засядаць спецыялісты сямейнага права і дактары, якія б выдавалі рашэнне і абаранялі блізкіх пацыента да юрыдычнага пераследу.
Хаця паводле брытанскага права эўтаназія пераследуецца, пракуратура скрозь пальцы глядзіць на тое, што 115 брытанцаў ужо з'ездзілі па смерць у швейцарскія клінікі. Эўтаназія легалізаваная ў Галандыі і Бельгіі.