Пісьменнік Уладзімір Арлоў выдаў новую аўдыёкнігу

Бестселер Уладзімір Арлова "Адкуль наш род" выйшаў у аўдыёфармаце.  Аўдыёкнігу склалі займальныя і пазнавальныя апавяданні з гісторыі Беларусі.

Сярод герояў кнігі – князі Усяслаў Чарадзей і Вітаўт Вялікі, асветнікі Еўфрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі, першадрукар Францішак Скарына і канцлер Леў Сапега, ваяводы Канстанцін Астроскі і Ян Кароль Хадкевіч, правадыры паўстанцаў Тадэвуш Касцюшка і Кастусь Каліноўскі. Тэкст чытае аўтар.

Аўдыёкніга мае багатае гукавое афармленне і малюнкі, што стварае ў юнага слухача эфект прысутнасці пры падзеях, аб якіх апавядае аўтар. Кнігу можна не толькі слухаць, але і чытаць, паведамляе "Наша ніва".