Піяр-мэнэджэр Цімаці Бэл падпісаў кантракт з урадам Беларусі
Піяр-мэнэджэр, кіраўнік савета дырэктараў кампаніі "Чайм Кам'юнікейшнз" Цімаці Бэл заключыў з урадам Беларусі кантракт аб паляпшэнні іміджу краіны на міжнароднай арэне. Кантракт быў падпісаны напрыканцы мінулага тыдня. Аднак лорд Бэл адмаўляецца канкрэтызаваць суму кантракта і тэрмін яго
рэалізацыі, спаслаўшыся на тое, што "гэта камерцыйная дамова і ўсе яе
падрабязнасці канфідэнцыйныя".
Піяр-мэнэджэр паведаміў, што будзе працаваць над іміджам Беларусі як краіны, а не беларускага прэзідэнта, як пра гэта раней паведамлялі некаторыя СМІ. Пры гэтым ён зазначыў: "Прэзідэнт - несумненная частка краіны і яе іміджу".
Раней у інтэрв'ю БелаПАН лорд Бэл казаў, што кантракт прадугледжвае правядзенне дзвюх кампаній - інфармацыйнай і маркетынгавай. Мэта інфармацыйнай - "данесці больш праўдзівае ўяўленне аб Беларусі ў процівагу вобразу, створанаму ў сусветных СМІ". Маркетынгавая кампанія, паводле яго слоў, заклікана спрыяць павышэнню інвестыцыйнай прывабнасці краіны.
Нагадаем, 13 сакавіка Цімаці Бэл сустракаўся ў Мінску з Аляксандрам Лукашэнкам. Пазней у інтэрв'ю замежным СМІ лорд Бэл заяўляў, што плануе зарабіць на кантракце з беларускім урадам "мільёны".