PJ Harvey напісала песню ад імя вязня Гуантанама (слухаць)

PJ Harvey прысвяціла песню вязню Гуантанама — брытанцу Шэйкеру Аамеру. У песні “Shaker Aamer”, якая выконваецца ад асобы самога Аамера, распавядаецца пра ўмовы ўтрымання ў турме, шматгадовы тэрмін без прад’яўленага абвінавачання, галадоўку і прымусовае харчаванне. Кампазіцыя заканчваецца словамі: “Ахова проста робіць тое, што ёй загадваюць. Дактары проста робяць тое, што ім загадваюць. Я іржавею, нібыта старая машына. Ваш сябра, Шэйкер. Гуантанама”.


46-гадовы Шэйкер Аамер ўжо 11 гадоў утрымліваецца ў амерыканскай турме без прад’яўлення абвінавачання. Яго называюць апошнім брытанскім рэзідэнтам Гуантанама. У 2007 улады ЗША заявілі, што не маюць дадзеных пра дачыненне Шэйкера да тэрарыстычнай дзейнасці. Аднак Аамер па-ранейшаму застаецца ў турме. У Лондане яго чакаюць жонка і трое дзяцей.


Апошнія чатыры месяцы больш за палову зняволеных Гуантанама, у тым ліку і Шэйкер, трымаюць галадоўку супраць незаконнага ўтрымання ў амерыканскай турме. У дадзены момант яны знаходзяцца на прымусовым харчаванні.

Паводле www.korrespondent.net

Фота: theguardian.com